Галоўная Навiны Бiяграфiя Музыка Рэпертуар Фота Вiдэа Дасягненнi Тэатр песнi Студыя Кантакты

Гастрольны тур "Пад мірным небам"

01.08.2007

Гастрольны тур "Пад мірным небам"

1 жніўня з канцэрта ў Калінкавіцкім раёне пачынаецца традыцыйны гастрольны тур Ірыны Дарафеевай “Пад мірным небам”. У гэтым годзе выступленні будуць праходзіць у Гомельскай і Мінскай абласцях. Разам з Ірынай Дарафеевай у туры ўдзельнічаюць артысты калектыву “Тэатр песні Ірыны Дарафеевай” – Забава, Ірына Сапунжы, Дэрвіш, Генадзь Санько. “Тэатр песні Ірыны Дарафеевай” штодзень праводзіць па два канцэрта – удзень у вёсках і аграгарадках для тых, хто заняты ў палях на жніве, і увечар – на цэнтральных плошчах у гарадах з вялікімі пастановачнымі канцэртамі і нязменна “жывым” гукам у суправаджэнні групы высакакласных музыкантаў. Для гастрольнага тура “Пад мірным небам” была складзена канцэртная праграма з лепшых песен. На канцэртах Ірына Дарафеева выконвае напісаныя спецыяльна для яе новые песні Аляксандры Пахмутавай і Кіма Брэйтбурга, творы з альбома “Хочу быть мечтой”, які выйшаў у гэтым годзе.

 

 

 

 

Зваярнуцца да «Навiны»

Галоўная | Навiны | Бiяграфiя | Музыка | Рэпертуар | Фота | Вiдэа | Дасягненнi | Тэатр песнi | Студыя | Кантакты     Агентство "Новый Сайт": Заказать сайт