Галоўная Навiны Бiяграфiя Музыка Рэпертуар Фота Вiдэа Дасягненнi Тэатр песнi Студыя Кантакты

Тэатр песнi

З 2000 года Ірына Дарафеева і прадзюсер Юрый Саваш сабралі вакол сябе калектыў маладых выканаўцаў-аднадумцаў, аб'яднаных у «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай». Тут прадзюсер і Ірына дапамагаюць выканаўцам дасягаць поспеху на эстрадзе, падбіраюць рэпертуар, садзейнічаюць у запісах песен. Артысты калектыва «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» удзельнічаюць у гастрольных турах разам з Ірынай. Спявачка з задавальненнем прадстаўляе на сваіх канцэртах артыстаў, якія даказваюць, што яны не проста ўмеюць спяваць, але робяць гэта лепш за іншых, сведчаннем чаму з'яўляюцца іх перамогі на міжнародных конкурсах.

Фактычна калектыў «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» сёння ўяўляе сабой сілу, якая здольна выступаць з досыць разнастайным рэпертуарам, годна прадстаўляць Беларусь на вялікіх унутрырэспубліканскіх мерапрыемствах і за межамі радзімы. З 15 чэрвеня 2005 года Тэатр працуе ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У калектыве «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» пад кіраўніцтвам прадзюсера Юрыя Саваша акрамя Ірыны Дарафеевай, якая ўжо з'яўляецца прызнаным майстрам беларускай эстрады, таксама працуюць бэк-вакалісткі Забава і Ірына Сапунжы (Забава прадстаўляла свае сольныя песні ў тэлепраекце «На скрыжаваннях Еўропы»); салісты: Алег Сямёнаў – лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»; Дэрвіш – DJ, саўнд-прадзюсер, аранжыроўшчык і выканаўца, які працуе ў папулярным маладзёжным фармаце; Георгій Калдун – аўтар і выканаўца ўласных песен, удзельнік адборачнага тура конкурсу «Еўрабачанне-2005» ад Беларусі, міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары ў Віцебску 2007», тэлевізіный праектаў і праграм «Музычныя вечары ў Мірскім замку», «Песня года-2006», «Срэбраны грамафон», «Навагодні вечар на АНТ», «Дзве зоркі»; Генадзь Санько – артыст-парадыст, першы ў Беларусі выканаўца тырольскіх песен; сучасны эстрадны балет “Pops Foundations”, канцэртны склад якога налічвае 15 танцоўшчыкаў, асноўная група складаецца з пяці лідэраў.

Акрамя таго, у гастрольных канцэртах (у тым ліку ў акцыі «Энэргія новага пакалення маладой Беларусі ў новым тысячагоддзі») з Ірынай Дарафеевай супрацоўнічалі: Вікторыя Дземянчук - удзельнічала ў конкурсах выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску» (II прэмія), конкурсе імя Уладзіміра Івасюка (III прэмія), «Мора сяброў» (Ялта) (II прэмія), запісвала песні для тэлепраекта «На скрыжаваннях Еўропы», выпусціла сольны альбом «Русские зимы»; Б'янка (Яна) – пасля «Тэатра песні Ірыны Дарафеевай» выступала з Сярогай, зараз прадстаўляе на эстрадзе сольны R-n-B праект; балет «Эос» - удзельнічал таксама ў фолк-мадэрн шоу-праграме «Каханачка», артысты з'яўляюцца салістамі студыі эстраднага танца Аляксандра Яфрэмава.

У розныя гады салістамі калектыва «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» былі:

Тарыэл Майсурадзэ – аўтар і ваканаўца, выпусціў дыск «Это все любовь моя», прэзентацыя якога прайшла падчас сольнага канцэрта ў Канцэртнай зале «Мінск»;

Віталь Скадорва – пад кіраўніцтвам Юрыя Саваша і Ірыны Дарафеевай удзельнічал у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні імя Ўладзіміра Івасюка, дзе стаў дыпламантам (званне дыпламанта было прысвоена толькі траім удзельнікам конкурсу), паралельна з Ірынай выконваў песні ўкраінскіх аўтараў – Святаслава Вакарчука («Ён шукае, дзе яна») и Мікалая Мазгавога («Мiнае дзень»). З'яўляецца салістам Маладзёжнага тэатра эстрады, дзе прадстаўляў сольную праграму;

Агнія (Алеся Дзержавец) – зараз працуе у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;

Аніка (Ганна Благава) – аўтар, аранжыроўшчык і выканаўца, падчас работы ў калектыве «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» стала фіналістам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў «Фэст маладых», заваявала гран-пры і прыз за лепшую інтэрпрэтацыю літоўскай песні на Міжнародным конкурсе «Лета – Друскіненкай» (2006 год, Літва). Зараз працуе у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У 2007 годзе будзе прадстаўляць Беларусь на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары ў Віцебску».

У 2005 – 2006 гадах група «DALI», створаная з маладых прафесійных рок-музыкантаў, выступала ў якасці музычнага калектыва Ірыны Дарафеевай, а таксама з сольнымі нумарамі падчас гастроляў «Тэатра песні Ірыны Дарафеевай».

Галоўная | Навiны | Бiяграфiя | Музыка | Рэпертуар | Фота | Вiдэа | Дасягненнi | Тэатр песнi | Студыя | Кантакты     Агентство "Новый Сайт": Заказать сайт